20 сакавіка, напярэдадні прафесійнага свята работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, у Вілейскім гарадскім Доме культуры віншавалі работнікаў гарадскога унітарнага прадпрыемства “Вілейскае ЖКГ”. Работнікаў ЖКГ віншавалі салісты і творчыя калектывы ўстаноў культуры і адукацыі. Са сцэны гучалі шматлікія музычныя нумары з вядомымі хітамі. Фота перададзены рэдакцыяй «Шлях перамогі».




