26 сакавіка ў Вілейскім гарадскім Доме культуры прайшоў вялікі канцэрт легендарнага Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”. У праграме канцэрта былі залатыя хіты, на якіх вырасла не адно пакаленне і новыя кампазіцыі ў фірмовым стылі ансамбля. Канцэрт адбыўся пры поўнай зале на адным дыханні! Гледачы стоячы падпявалі знаёмым з дзяцінства радкам, а выкарыстанне архіўных кадраў з Уладзімірам Мулявіным на экране стварала сувязь часоў.