Напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў 18 чэрвеня ў Вілейскім гарадскім Доме культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства.
У зале сабраліся ўрачы, медперсанал, ветэраны аховы здароўя і маладыя спецыялісты. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Алена Чабатар і галоўны ўрач Вілейскай ЦРБ Ірына Макарава выказалі падзяку медыкам за іх працу.
Мерапрыемства завяршылася святочным канцэртам, падрыхтаваным творчымі калектывамі. Фота і відэа прадстаўлены рэдакцыяй “Шлях перамогі” і Т/К Вілейка/навіны.
