Мерапрыемствы

Адбыўся святочны канцэрт

Ты ў адзінстве моцная, Беларусь!
17 верасня ў Вілейскім Доме культуры адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню народнага адзінства.
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня Вілейскага РВК А. М. Завацкі. Анатоль Мікалаевіч адзначыў важнасць гэтага свята для нашай краіны і падкрэсліў, што толькі разам мы зможам захаваць мір і стабільнасць на роднай зямлі.
Адмысловыя словы прагучалі ў адрас Івана Ўладзіміравіча Літвіновіча. Наш зямляк, двухразовы алімпійскі чэмпіён, быў удастоены высокага звання “Ганаровы грамадзянін Вілейскага раёна”. Гэта дасягненне – прыклад для ўсіх нас і доказ таго, што нашы людзі здольныя пакараць самыя высокія вяршыні!

Таксама за добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм граматамі былі ўзнагароджаны дастойныя жыхары горада.
Святочную атмасферу стварылі творчыя калектывы і артысты ўстаноў культуры і адукацыі.
Няхай у нашым агульным доме заўсёды будуць мір, згода і дабрабыт!

Відэа і фота прадстаўлены рэдакцыяй “Шлях перамогі”