14 кастрычніка ў Вілейскім гарадскім Доме культуры прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню маці.
Са сцэны гучалі самыя шчырыя словы падзякі і каханні ў адрас мам. Для гасцей падрыхтавалі яркі канцэрт: песні, танцы і кранальныя нумары. Асобай разыначкай стала дэфіле парасонаў і верхняга адзення – прыгожа, стыльна і атмасферна!
Таксама ў гэты дзень ушаноўвалі шматдзетныя сем’і: ім уручылі заслужаныя ўзнагароды за крэпасць сямейных асноў, клопат і дастойнае выхаванне дзяцей.
Дзякуй усім, хто зрабіў гэтае свята такім цёплым і незабыўным. Са святам, дарагія мамы!
Фота і відэа прадстаўлены рэдакцыяй газеты “Шлях перамогі”.



