Вечар, напоўнены музыкай і шчасцем…
22 кастрычніка ў Вілейскім гарадскім Доме культуры прайшоў грандыёзны канцэрт “Гутарка са шчасцем”, прымеркаваны да 100-годдзя Аляксандра Зацэпіна.
Гэта быў вечар настальгіі і чыстага задавальнення! Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі ім. М.Я. Фінберга, салісты Наталля Тамела і Дзмітрый Качароўскі, а таксама лепшыя галасы краіны падарылі нам магчымасць зноў пачуць легендарныя песні, знаёмыя кожнаму з дзяцінства.