Мерапрыемствы

21 сакавіка сваё прафесійнае свята адзначылі работнікі сферы ЖКГ.

21 сакавіка на базе філіяла “Вілейскі гарадскі Дом культуры” адзначылі сваё прафесійнае свята работнікі сферы ЖКГ. Са словамі падзякі да прысутных звярнуўся намеснік старшыні Вілейскага райвыканкама Аляксандр Сяргеевіч Катовіч і дырэктар Вілейскай ЖКГ Віктар Іосіфавіч Паўлоўскі, які таксама перадаў словы віншавання ад генеральнага дырэктара Жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мінскай вобласці Юрыя Уладзіміравіча Кукашука. Для ўсіх прысутных прагучалі лепшыя музычныя нумары ад салістаў і вакальных гуртоў Дома культуры. Фота перададзены рэдакцыяй «Шлях перамогі».