Мерапрыемствы

60 год медыка-сацыяльнай службы “Дапамога”

28 мая ў Вілейскім гарадскім Доме культуры адбыўся дабрачынны канцэрт у рамках святкавання 60-годдзя медыка-сацыяльнай службы сясцёр міласэрнасці ў Рэспубліцы Беларусь медыка-сацыяльнай службы “Дапамога” Чырвонага Крыжа.
У святочным канцэрце прынялі ўдзел артыст беларускай эстрады, наш зямляк Валерый Скаражонак, арт-праект “BRAND.BY”, салістка Вілейскага Дома культуры Алена Саўрук і АЭС “Экспромт”. Фота перададзены рэдакцыяй газеты “Шлях Перамогі”.