«Букет для прыгожых дам» — пад такой назвай 7 сакавіка ў Вілейскім гарадскім Доме культуры адбылася канцэртная праграма, прысвечаная Міжнароднаму жаночаму дню 8 сакавіка. Прыгажунь Вілейшчыны павіншаваў старшыня Вілейскага райвыканкама А.Н. Завацкі. З першых хвілін выступлення творчых калектываў на тварах гледачоў з’явіліся ўсмешкі, вочы засвяціліся святлом і радасцю.