1 кастрычніка ў Вілейскім гарадскім доме культуры адбыўся святочны канцэрт да Міжнароднага дня пажылых людзей «Гады бягуць, а сэрца не старэе»! У гэты святочны дзень з віншавальнымі словамі і словамі падзякі да прысутных звярнулася начальнік аддзела па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Вілейскага РІК Марыя Мікалаеўна Круцько. А цёплы святочны канцэрт падарылі артысты Вілейскага гарадскога дома культуры і Дзіцячай школы мастацтваў.