29 студзеня на сцэне Вілейскага гарадскога Дома культуры адбыўся святочны справаздачны канцэрт Вілейскай дзіцячай школы мастацтваў ім. А.М. Казінца. Гэта былі дзве гадзіны магіі, творчасці і майстэрства. Канцэрт салістаў і творчых калектываў школы сабраў поўную залу і завяршыўся авацыямі. Кожны нумар гледачы сустракалі гарачымі апладысментамі і крыкамі “брава!”.
Фота перададзены рэдакцыяй “Шлях перамогі”.











