Мерапрыемствы

Адбыўся злёт перадавікоў

27 лютага ў Вілейскім гарадскім доме культуры адбыўся злёт перадавікоў народнай гаспадаркі Вілейскага раёна за 2025 год.
Перад пачаткам у фае дома культуры знаходзілася выстава дасягненняў Вілейскага раёна і дэгустацыя прадукцыі мясцовых прадпрыемстваў. А на сцэне ўшаноўвалі найлепшых работнікаў у розных сферах. Святочны настрой дарылі салісты і вакальныя калектывы Вілейскага гарадскога дома культуры. Таксама для прысутных выступіў Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Духавы аркестр Галоўнага Упраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама. Дырыжор маёр міліцыі Аляксандр Чабатар.
Фота і відэа прадстаўлены рэдакцыяй “Шлях перамогі” і Т.К. Вілейка/навіны.