Прапануем азнаёміцца з праграмай мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Святочная імпрэза распачнецца ўрачыстым мітынгам у 11:00 на плошчы Свабоды. З 11.45 да 12.00 адбудзецца святочнае шэсце ўдзельнікаў мітынгу і прадстаўнікоў працоўных калектываў па вуліцы 17 Верасня на Цэнтральную плошчу. А таксама рэспубліканская акцыя “Беларусь памятае” і парады рэтра і сельскагаспадарчай тэхнікі.
У гарадскім парку і на Цэнтральнай плошчы будуць працаваць цікавыя лакацыі – інтэрактыўныя пляцоўкі, атракцыёны, гандлёвыя рады.
У 12:00 на Цэнтральнай плошчы распачнецца святочная канцэртная праграма, прысвечаная Дню Перамогі. І, паводле традыцыі, мерапрыемства скончыцца феерверкам у 23:00!
Запрашаем усіх! Прыходзьце, будзе весела!