Мерапрыемствы

Агульнарэспубліканская акцыя “Разам з мастацтвам”

23 мая ў Вілейцы адбылася дыялогавая пляцоўка ў рамках агульнарэспубліканскай акцыі “Разам з мастацтвам”, якая праводзіцца Маладзёжным тэатрам эстрады пры падтрымцы Міністэрства культуры і прымеркавана да святкавання 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа. У Вілейскім гарадскім Доме культуры сабраліся прадстаўнікі моладзі, працоўныя калектывы. Грамадскія арганізацыі прапанавалі інтэрактыўныя пляцоўкі для ўдзельнікаў. Вялікая Айчынная вайна пачалася ў Вілейскім раёне 22 чэрвеня. Варожыя самалёты адбівалі савецкія лётчыкі. Над вілейскім небам быў збіты бамбавік, за штурвалам якога знаходзіўся Аляксей Панін. Яму ў в. Сняжкова ў Вілейскім раёне ўсталяваны помнік. Макет самалёта падораны кіраўніку праекта Аляксандру Далжэўскаму, артаб’ект будзе перададзены ў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У канцэрце прынялі ўдзел творчыя калектывы і салісты ўстаноў культуры і адукацыі Вілейскага раёна.