Мерапрыемствы

Акцыя “Старасць не для гвалту”

У нядзелю 1 кастрычніка ў Вілейскім Палацы культуры на канцэртна-танцавальным вечары да Дня пажылых людзей “Гады, гады – вы шчасце маё!” прайшла інфармацыйная кампанія “Права пажылога чалавека на жыццё без гвалту” ў рамках міжведамаснай прафілактычнай акцыі “Старасць не для гвалту”. Усе ўдзельнікі азнаёміліся з улёткамі стэнду. Таксама былі раздадзены буклеты  “Калі сітуацыя хатняга гвалту пагражае Вашаму жыццю’, “Што неабходна ведаць аб жорсткім абыходжанні з пажылымі людзьмі” і “Меры адказнасці за правапарушэнні, якія здзяйсняюцца ў сферы сямейна-бытавых адносін”