Мерапрыемствы

Дзень аўтамабіліста і дарожніка

27 кастрычніка ў ДУ “Вілейскі Палац культуры” маштабна адсвяткавалі Дзень аўтамабіліста і дарожніка. На ганку Палаца культуры размясцілася выстава рэтратэхнікі, у фае другога паверха ДУ “Вілейскі краязнаўчы музей” прадставіў фотавыставу з гісторыі дарожных прадпрыемстваў горада, УА “Вілейскі дзяржаўны каледж” прадставіў абсталяванне, на якім праходзяць навучанне будучыя аўтаслесары, а самай кранальнай. , прадстаўленыя дашкольнымі ўстановамі горада. Са святам прысутных павіншавалі старшыня Вілейскага РВК А.М.Завацкі, генеральны дырэктар КУП “Мінскаблдарбуд” А.М. Майстровіч і кіраўнікі прадпрыемстваў. Было ўручана больш за 100 заслужаных узнагарод. Творчыя калектывы ўстаноў культуры падарылі аўтамабілістам і дарожнікам выдатны канцэрт.