Мерапрыемствы

ДЗЕНЬ БАЦЬКІ

20 кастрычніка ў ДУ “Вілейскі Палац культуры” адбыўся канцэрт, прысвечаны Дню бацькі “Быць татам – вялікае шчасце”. Са святам вілейчан павіншавала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вілейскага РВК Старадуб Ж.У. Дырэктар ДУ “Вілейскі Палац культуры” ўручыла падарунак сям’і Краўчонак – актыўным удзельнікам мерапрыемстваў, прысвечаных Тыдню бацькоўскага кахання. Самымі кранальнымі і душэўнымі момантамі канцэрта сталі віншаванні дзяцей нашых артыстаў проста на сцэне асабіста і з дапамогай відэа. Галоўны рэдактар раённай газеты “Шлях Перамогi” ўзнагародзіла пераможцаў фотаконкурсу “Сямейны альбом”, які гэтымі днямі праходзіў у раёне. Фота і відэа прадстаўлены рэдакцыяй раённай газеты “Шлях Перамогi”.