Мерапрыемствы

ДЗЕНЬ МОЛАДЗІ 24 ЧЭРВЕНЯ

24 чэрвеня ў г. Вілейка прайшоў Дзень моладзі “Моладзь. by”. У Гарадскім парку ў гэты дзень было шумна і весяла. Інтэрактыўныя пляцоўкі РК ГА “БРСМ”, ДУ “ВТЦСАН”, ДУК “ВЦРБ імя А. Новік”, інтэлектуальная гульня, якую правёў ДУ “Вілейскі краязнаўчы музей”, паказальныя выступленні варкаўтэраў, майстар-класы па аэробіцы і вулічных танцах міні-спаборніцтвы – усё гэта прыцягвала дзяцей, падлеткаў і моладзь. Затым былі паказальныя выступленні самакатараў, на якія прыехалі нават хлопцы са сталіцы. Галоўнай падзеяй Дня моладзі стала пенная вечарынка на дыскатэцы “The Best Time”, арганізаваная ДУ “Вілейскі Палац культуры”. Тут танчылі ўсе: дзеці, моладзь і дарослыя. Дзень моладзі ў Вілейцы стаў днём спорту, творчасці і пазітыву.