Мерапрыемствы

ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ 3 ЛІПЕНЯ

Маштабна і яскрава прайшло ў г.Вілейка Абласное свята, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Вілейчан і гасцей свята сустракалі падворкі і іх галоўныя героі – пан Пац, пан Быкоўскі, Няптун і іншыя. Пан Пац, паводле легенды, раз на 100 гадоў выходзіць з вады і аглядае свае ўладанні. 3 ліпеня ён сапраўды застаўся задаволены маштабамі свята. Выставу рэтра-аўтамабіляў старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын назваў разыначкай Вілейкі. У канцэртнай праграме і рэспубліканскай акцыі “Праспяваем гімн разам” на галоўнай сцэне прынялі ўдзел салісты і калектывы г. Вілейка. Фота перададзены рэдакцыяй газеты “Шлях Перамогі”