Мерапрыемствы

Дзень прызыўніка

Сёння, 17 кастрычніка ў Вілейскім гарадскім Доме культуры ва ўрачыстай атмасферы прайшоў Дзень прызыўніка. Каля 80 маладых хлопцаў з нашага раёна атрымалі позвы на службу ў розныя ваенныя падраздзяленні – у органы пагранічнай службы, сілы спецаперацый, узброеныя сілы, падраздзяленні сувязі, разведкі, артылерыйскія і супрацьпаветранай абароны. Ваенны камісар Вілейскага раёна Яўген Яскавец звярнуўся да навабранцаў са словамі на дарогу, удачы на ​​службе хлопцам пажадаў воін-інтэрнацыяналіст Сяргей Каркоцкі. А артысты Дома культуры падарылі ўсім прысутным свае музычныя нумары, напаўняючы залу атмасферай добрага настрою і патрыятызму. Фота перададзены рэдакцыяй “Шлях Перамогі”.