Мерапрыемствы

Дзень сям’і 15 мая!

Запрашаем вілейчан і гасцей нашага горада адзначыць Дзень сям’і ў філіяле “Вілейскі гарадскі Дом культуры”. 15 мая мерапрыемства пачнецца а 15:30 у фае 2-га паверха. Там будуць размешчаны выстава цацак – “Цацкі нашых бацькоў” і выстава дзіцячых малюнкаў “Сям’я вачыма дзяцей”. Святочная праграма працягнецца ў 16:00 у глядзельнай зале, дзе пройдзе канцэртная праграма “Шчаслівы той, хто шчаслівы ў сябе дома” з удзелам салістаў і творчых калектываў устаноў культуры і адукацыі. Запрашаем усіх! Уваход вольны! Будзе цікава! 0+.