2 мая ў Вілейцы адбыўся юбілейны абласны фестываль каманд КВЗ сярод педагогаў – членаў прафсаюза адукацыі. Мерапрыемства прайшло на базе філіяла Вілейскага гарадскога Дома культуры.
9 каманд з розных гарадоў вобласці – Барысава, Вілейкі, Любані, Капыля, Маладзечна, Пухавіч, Смалявіч, Слуцка і Салігорска, прадставілі тры конкурсныя этапы: візітную картку, відэаролік і дамашняе заданне. А салісты Вілейскага гарадскога Дома культуры падрыхтавалі для гледачоў свае найлепшыя нумары.
Вынікі фестывалю:
Гран-пры прысуджана камандзе “Мужчынскі падыход” (Слуцкі раён);
1 месца – “Стратэгічная Зборная” (Смалявічы);
2 месца – каманда “Пятая чвэрць” (Маладзечна);
3 месца – дэбютанты “Прыгожа і з розумам” (Салігорск).
Спецыяльныя намінацыі:
“Жартуем да слёз” – каманда “Праф ОК” (Любань);
“Энергія КВЗ” – “Антыбарбі і Кен” (Капыль);
“Вернасць КВЗ” – “Стомленыя школай” (Барысаў);
«Уменне аб’ядноўваць» – «Статус К-ВА» (Вілейка), якая захавала юбілейны кубак.
Мерапрыемства прайшло ў цёплай атмасферы пры поўнай зале.
Фота перададзены рэдакцыяй «Шлях перамогі».