Мерапрыемствы

Грамадска-культурная акцыя “Галасы роднай краіны”

У Вілейскім гарадскім Доме культуры 18 студзеня прайшла грамадска-культурная акцыя “Галасы роднай краіны”. У акцыі прынялі ўдзел грамадскія аб’яднанні, працоўныя калектывы і арганізацыі раёна. У фае Дома культуры былі размешчаны тэматычныя выставы, інтэрактыўныя пляцоўкі і жывая музыка. На сцэне, з прывітальным словам, выступіў старшыня Вілейскага раённага выканаўчага камітэта Анатоль Мікалаевіч Завацкі. У канцэртнай праграме прынялі ўдзел: народны вакальны ансамбль “Менестрэлі”, Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь вакальны гурт “Чысты голас”, гурт “By City”, арт-гурт “Багач”, Казімір Талстыка, Уладзімір Высоцкі, Дзмітрый Рудык і іншыя. Акцыя аб’яднала ўсіх прысутных, прайшла ў адзіным парыве любові да Радзімы, з цеплынёй і клопатам аб яе новых здзяйсненнях і дасягненнях.