Мерапрыемствы

Гульнявая праграма ў Гарадскім парку

“Лета- лепшая пара!” Пад такой назвай удзельнікі дзіцячых аматарскіх аб’яднанняў “На біс” і “Black & White” ДУ “Вілейскі Палац культуры” правялі для дзяцей у Гарадскім парку г. Вілейка Гульнявую праграму. Дзеці з задавальненнем гулялі ў рухомыя і лагічныя гульні, малявалі мелам на асфальце, спаборнічалі ў спрыце і трапнасці. Адна з удзельніц студыі бясплатна малявала дзецям аквагрым. Прыемна, што ў гульнях з задавальненнем прымалі ўдзел бацькі. У рамках рэспубліканскай акцыі “Вакацыі без дыму і агню” сваю інтэрактыўную зону прадставілі супрацоўнікі Вілейскага РАНС. Прызы для гульнявой праграмы прадастаўлены Вілейская раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і Вілейскім РАНС.