У перыяд летніх канікулаў ДУ “Вілейскі Палац культуры” прапануе для навучэнцаў, якія наведваюць дзіцячыя аздараўленчыя лагеры на базе ўстаноў адукацыі, танцавальна-забаўляльную праграму “Гульнявестэрн”. Рабяты глядзяць на вялікім экране мультфільм, а пасля праходзяць выпрабаванні на спрыт, трапнасць, смеласць, каб стаць сапраўднымі каўбоямі. Пасля гульнявой праграмы сапраўдныя каўбоі танчаць на дыскатэцы. Кожнаму атраду ўручаюцца буклеты па бяспецы жыццядзейнасці. Больш за ўсё дзеці радуюцца яркаму “дажджу” з канфеці.