Мерапрыемствы

“Хутка ў школу”

24 жніўня ДУ “ВТЦСАН”, ДУ “Вілейскі Палац культуры” і ЦЭУ ДУК “ЦКС Вілейскага раёна” арганізавалі сумеснае мерапрыемства на базе Вілейскага ЦЭУ. “Хутка ў школу” так называлася займальная гульнявая праграма з разнастайнымі гульнявымі зонамі, дзе рабятам прапаноўваліся рухомыя і лагічныя гульні, майстар-класы, бясплатны аквагрым ад удзельніцы аматарскага аб’яднання “На біс” Бязручкі Веранікі. З маючым адбыцца пачаткам навучальнага года рабят і іх бацькоў павіншавала начальнік УТЗіСЗ Вілейскага РВК Рэут І.Б. Сваёй творчасцю падзялілася вакальная студыя “Званачкі” ДУА “Вілейская гімназія №2”, кіраўнік Ляшкевіч С.Д. У завяршэнні свята ўсе дзеці атрымалі падарункі да школы ад ДУ “ВТЦСАН”.