Сёння ў Вілейскім гарадскім Доме культуры прайшло выступленне аўтарскага праекта Дзмітрыя Гарбачука “Новае дыханне” ў рамках праекта “Культурная карта”. Калектыў A.M.A.D.I.S. BRASS разам з запрошанымі салістамі падарылі цудоўны жывы і яркі выступ для навучэнцаў школ і каледжаў. У зале панавала цудоўная асаблівая атмасфера. A.M.A.D.I.S. Brass прадставіў геніяльныя мелодыі мінулых гадоў у арыгінальным выкананні, якія надоўга запомняцца гледачу.