13 кастрычніка ў ДУ “Вілейскі Палац культуры” прайшлі святочныя мерапрыемствы ў гонар аднаго з самых цёплых свят – Дня маці. “Садзік – лепшы інстытут!” – так называлася інтэрактыўная праграма, якую падрыхтавалі дашкольныя ўстановы раёна. Прысутныя траплялі наўпрост у дзіцячы садок: заняткі спортам і творчасцю, каша і прыём у медсёстры, гульні і забавы захапілі ўсіх. Святочная канцэртная праграма “Мой чалавек родны – Мама заўсёды са мной” была кранальнай, душэўнай і ў той жа час яркай і шматколернай. У праграме прынялі ўдзел салісты і калектывы ўстаноў адукацыі і культуры”, асабліва яркім момантам канцэртнай праграмы было дэфіле “Дзеці ў СССР”. Усе песні, усе вершы, усе танцы – усё ў гэты дзень для мам. І вядома ж віншаванні і ўзнагароды ад Вілейскага РВК, Вілейскай Рады дэпутатаў і грамадскіх арганізацый.Фота прадстаўлены рэдакцыяй газеты “Шлях Перамогi”.