10 студзеня ў Вілейскім гарадскім Доме культуры адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню сацыяльнага работніка. Для ўсіх прысутных прагучалі шчырыя словы віншавання з прафесійным святам. Лепшыя з найлепшых атрымалі заслужаныя ўзнагароды. А творчыя калектывы і салісты Дома культуры падрыхтавалі яркую і душэўную канцэртную праграму “Клапатлівыя рукі і добрыя сэрцы”. Фота і відэа прадстаўлены тэлеграм каналам “Вілейка. Навіны”