Мерапрыемствы

«Купальскі карагод каля Вілейскіх вод»

«Купальскі карагод каля Вілейскіх вод» – так называлася традыцыйнае народнае гулянне на свята Купалле 6 ліпеня ў Гарадскім парку г. Вілейка. У праграме прынялі ўдзел салісты і калектывы ДУ “Вілейскі Палац культуры” і ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Вілейскага раёна”. Карагоды, гульні, танцы, песні, гарачае купальскае вогнішча ўразілі вілейчан і гасцей горада. Завяршылася свята маладзёжнай дыскатэкай “The Best Time”.