Мерапрыемствы

Мітынг-рэквіем “Свет і адзінства – наша сіла!”

14 верасня ўдзельнікі выязнога пасяджэння Прэзідыума Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў прысутнічалі на мітынгу-рэквіеме “Свет і адзінства – наша сіла!” на Мемарыяле «Памяці былых весак»
Вілейскі раён. Гэтае мерапрыемства было арганізавана ДУК Цэнтралізаваная клубная сістэма Вілейскага раёна” і ДУ “Вілейскі Палац культуры”. Аб важным значэнні маючага адбыцца дзяржаўнага свята, аб міры і адзінстве, аб памяці народа ў сваіх выступах на мітынгу сказалі намеснік старшыні Вілейскага РВК Л.М. Сляпцова, старшыня Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў У.Ц.Маліноўскі, прадстаўнік моладзі Д.Рагозіна Песню памяці загінуўшых герояў прысвяціла салістка ДУ “Вілейскі Палац культуры” Алена Саўрук.