Мерапрыемствы

Міжнародны дзень сям’і ў сценах Вілейскага гарадскога Дома культуры

У Міжнародны дзень сям’і 15 мая ў сценах Вілейскага гарадскога Дома культуры прайшоў цёплы святочны канцэрт “Шчаслівы той, хто шчаслівы ў сябе дома” з удзелам творчых калектываў устаноў культуры і адукацыі. Таксама ў фае другога паверха разгарнулася выстава дзіцячых малюнкаў “Сям’я-вачамі дзяцей” і выстава “Цацкі нашых бацькоў”. Прысутныя змаглі атрымаць асалоду ад выдатнай музыкай, цёплымі ўспамінамі і выдатнай атмасферай. Фота і відэа прадстаўлены рэдакцыяй “Шлях перамогі”.