15 лістапада ў ДУ “Вілейскі Палац культуры” адбыўся канцэрт зорак беларускай эстрады ў рамках рэспубліканскай народна-патрыятычнай акцыі “Мы разам – за Беларусь!” . З прывітальным словам да ўдзельнікаў акцыі звярнуўся
намеснік Старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі В.М.Грачоў. У канцэрце прынялі ўдзел Алена Ланская, Дзмітрый Стрэж, Заслужаны калектыў РБ народны вакальны ансамбль “Белая Птах” Мінскага трактарнага завода, гурт “ByCity”, шоу-балет “Феерыя” і гурт “Дразды”. Вілейская публіка з падзякай прымала артыстаў і ўзнагароджвала іх бурнымі апладысментамі. Фота перададзены рэдакцыяй газеты “Шлях Перамогi”.