Мерапрыемствы

Прайшла дзіцячая піжамная вечарынка

10 снежня ў Вілейскім гарадскім Доме культуры прайшла дзіцячая піжамная вечарынка, якая сабрала шмат актыўных і пазітыўных маленькіх жыхароў нашага горада. Дзеці ўдзельнічалі ў забаўляльнай праграме, вучылі танцавальныя рухі з зайчыкам, гулялі ў спартыўныя гульні, лавілі мыльныя бурбалкі, учынілі бой падушкамі, а пад канец вечарынкі прайшла сярэбраная дыскатэка, дзе пад агнямі дзеці танцавалі і весяліліся!
Піжамная вечарынка пакінула шмат станоўчых эмоцый і надоўга запомніцца ўсім удзельнікам! А падобныя дзіцячыя вечарыны і надалей будуць праходзіць у сценах Вілейскага гарадскога Дома культуры. Сачыце за нашымі навінамі і прыходзьце – чакаем рабят і іх бацькоў! У нас заўсёды весела!