Мерапрыемствы

Прайшла масленіца

«Масленіца ідзе-вясну за сабой вядзе» пад такой назвай
ярка, традыцыйна і весела прайшла 22 лютага Масленіца ў Вілейцы!

🥞

Пачалося святкаванне яркім шэсцем, дзе галоўным атрыбутам было чучала Мары. Каля вогнішча закруцілі вялікі масленічны карагод. Творчыя калектывы падарылі Вілейскаму народу святочны настрой сваімі музычнымі нумарамі. Па традыцыі, кульмінацыяй свята стала спаленне пудзілы Мары.
Кожны прысутны змог акунуцца ў незабыўную атмасферу масленічнага гуляння!