3 снежня ў Вілейскім гарадскім Доме культуры прайшла музычная гасцёўня “Ад сэрца да сэрца”, прысвечаная Міжнароднаму дню інвалідаў. Мерапрыемства прайшло ў рамках дабрачыннага марафону “Рабі вялікае, не чакаючы вялікага”. Творчыя калектывы культуры, адукацыі і спорту падарылі свае творчыя, музычныя і танцавальныя нумары. Фота перададзены рэдакцыяй «Шлях перамогі».











