Весела і палымяна прайшла суботняя вечарына 24-га студзеня ў Вілейскім гарадскім Доме культуры! Дзіцячая дыскатэка 3+ сабрала вялікую колькасць юных вілейчан і іх бацькоў, якія запалілі танцпляц пад любімыя хіты! А з 20:00 танцпляц ужо занялі юнакі і дзяўчаты, узростам ад 14+. Тут кожны знайшоў свой трэк: ад легендаў дыска і запальнай поп-музыкі да сучасных хітоў!