Мерапрыемствы

Прайшлі казачныя паказы

Напярэдадні Навагодніх свят для юных жыхароў Вілейшчыны ў Вілейскім гарадскім Доме культуры прайшлі казачныя паказы “Снежная каралева”. Захапляльны сюжэт, чараўніцтва зімовай казкі, вясёлыя гульні і, вядома ж сустрэча з Дзедам Марозам – гэта тое, што падрыхтавалі з любоўю для дзяцей артысты Вілейскага Дома культуры. Свецяцца вочы дзяцей – для нас лепшая ўзнагарода! А казка не развітваецца з вамі, яна проста чакае наступнага бою курантаў!