Танцавальныя выхадныя прайшлі ў Вілейскім гарадскім Доме культуры! Дзіцячая дыскатэка парадавала хлопчыкаў і дзяўчынак і іх бацькоў любімымі заваднымі хітамі. А Навагодняя дыскатэка для юнакоў і дзяўчынак (узростам 14+) прайшла пад неонавы ўраган рытмаў і лазерныя прамяні! Зарад весялосці перад святамі – гэта тое, што было неабходна!
