Мерапрыемствы

Прайшло свята Купалле

У самую таямнічую летнюю ноч з 6 на 7 ліпеня ў Ніжнім парку Вілейкі прайшло свята Купалле. Для гасцей і жыхароў горада прайшло тэатралізаванае прадстаўленне «Ноч на купалле». Шумнае свята абудзіла марскога цара Нэптуна, і ён схаваў запаветную папараць-кветку. Але Купаліш і Купалінка адшукалі яе і на лодцы даставілі на свята. Купальскае вогнішча, яркі канцэрт творчых калектываў і салістаў Вілешчыны і палымяная дыскатэка запомняцца вілейчанам надоўга! Фота перададзены рэдакцыяй «Шлях перамогі».