Мерапрыемствы

Прайшоў абласны баль

21 студзеня ў сценах Вілейскага гарадскога Дома культуры для людзей “залатога” ўзросту прайшоў абласны баль “Калядная казка” ў рамках рэспубліканскай акцыі “Ад усёй душы”.
Гасцей вітала дырэктар Вілейскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аксана Такмакова, якая пажадала ўсім моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, выказаўшы ўпэўненасць у тым, што кожны з прысутных гатоў «устаць у лад», каб родная Вілейшчына стаў яшчэ выдатней!
А супрацоўнікі Вілейскага РК ГА “БРСМ” сумесна з валанцёрамі цэнтра і работнікамі гарадскога Дома культуры арганізавалі святочную праграму з яркімі музычнымі нумарамі і конкурсамі.