Мерапрыемствы

Прайшоў юбілейны канцэрт

16 снежня Вілейскі гарадскі Дом культуры яскрава адзначыў свой 45-гадовы юбілей. Урачысты канцэрт, прысвечаны гэтай даце, стаў сапраўдным святам! Бо ўсе нумары, якія з любоўю падрыхтавалі артысты Дома культуры, былі прэм’ернымі! А запрошаныя артысты – зоркі беларускай эстрады, дапоўнілі свята неверагоднымі эмоцыямі і фарбамі! Канцэрт прайшоў у цёплай, сяброўскай, урачыстай атмасферы! У любое нашае мерапрыемства мы ўкладваем часцінку свайго сэрца і мы рады працаваць для таго, каб ператвараць жыцці нашых землякоў у свята! Дзякуем кожнаму за тое, што вы з намі на працягу гэтых гадоў! Фота перададзены рэдакцыяй “Шлях перамогі”.