У апошні дзень лета, 31 жніўня, у Вілейцы ў Скверы Маці адбыўся канцэрт выхаднога дня. Пад дэвізам “Любімы горад, нашы песні для цябе!” сваю творчасць дарыў народны вакальны гурт «Суквецце». Гледачы атрымлівалі асалоду ад жывой музыкі ў цёплай, сяброўскай атмасферы.