Мерапрыемствы

Прайшоў карнавал

16 студзеня ў сценах Вілейскага гарадскога Дома культуры прайшоў карнавал для маладых спецыялістаў “Навагодні цуд”. Гэты навагодні баль для маладых прафесіяналаў Міншчыны трэці раз праходзіць у Вілейцы. Для ўдзельнікаў карнавалу была арганізавана насычаная забаўляльная праграма: танцы, конкурсы, выступленні артыстаў і кавер-групы. Маладыя спецыялісты – прадстаўнікі розных прафесій змаглі прыемна правесці час, пазнаёміцца ​​з калегамі і прадэманстраваць свае арыгінальныя касцюмы.
Фота перададзены рэдакцыяй “Шлях перамогі” і тк “Вілейка.Навіны”.