28 снежня ў Вілейскім гарадскім Доме культуры прайшоў Навагодні баль-агеньчык “Песні ад усёй душы”! Сабралася вялікая колькасць людзей “залатога” ўзросту – усё з усмешкамі і ў прыўзнятым настроі! Агеньчык прайшоў у рамках дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы». Жывы гук песень запаліў сэрцы, а яркія касцюмы ўдзельнікаў дадалі святочнага каларыту. Атмасфера была цёплай і душэўнай!
