Мерапрыемствы

Прайшоў спектакль

16 лютага ў Вілейскім гарадскім Доме культуры адбыўся прэм’ерны паказ спектакля “Пунсовая кветачка” Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Музычная капэла “Санорус”. Чароўная казка, якая апавядае аб урачыстасці кахання, дабрыні і самаадданасці прайшла пры поўнай зале і кранула сэрца кожнага гледача.