Мерапрыемствы

Прайшоў урачысты канцэрт

13 лютага ў Вілейскім гарадскім Доме культуры адбыўся ўрачысты канцэрт у гонар Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 37-й гадавіны вываду Савецкіх войскаў з Афганістана. У гэты дзень, як струны памяці, гучалі песні ў выкананні воіна-інтэрнацыяналіста Уладзіміра Кронда, салістаў і творчых калектываў гарадскога Дома культуры. Прысутны на мерапрыемстве старшыня Вілейскага раённага выканаўчага камітэта Анатоль Мікалаевіч Завацкі звярнуўся да воінаў-інтэрнацыяналістаў са словамі падзякі, адзначаючы іх вялікі ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі. Ганаровымі граматамі адзначаны воіны-інтэрнацыяналісты Іван Касач, Аляксандр Семянек і Уладзімір Зімніцкі. Фота перададзены рэдакцыяй «Шлях Перамогі».