7 лютага ў Вілейскім гарадскім Доме культуры прайшла танцавальна-забаўляльная праграма «Вечар сустрэчы выпускнікоў». Для прысутных правялі флэшмоб у стылі 90-х і дыскатэку з хітамі розных жанраў і часоў. Цёплай атмасферай вечар напоўнілі жывым выкананнем любімых хітоў вакальныя калектывы і салісты Дома культуры. Вечар аб’яднаў усіх выпускнікоў розных пакаленняў і надоўга застанецца ў памяці!


