Мерапрыемствы

Раённы бацькоўскі сход.

Сёння, 29 сакавіка, на базе філіяла Вілейскага гарадскога Дома культуры адбыўся Раённы бацькоўскі сход, асноўнымі тэмамі якога сталі: ранняя прафарыентацыя навучэнцаў, профільнае навучанне і далейшае працаўладкаванне выпускнікоў устаноў агульнай і сярэдняй адукацыі Вілейскага раёна. З прывітальным словам выступіла Саладуха Алена Мікалаеўна, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Пасля гэтага бацькі і дзеці даведаліся аб функцыянаванні прафарыентацыйных класаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Вілейскага раёна, аб пачатку прафесійнай дзейнасці і замацаванні прафесій рознай накіраванасці. Свае прэзентацыі прадставілі вядучыя ВНУ краіны.