Мерапрыемствы

Спектакль “Закладнікі кахання”.

4 красавіка на базе філіяла “Вілейскі гарадскі Дом культуры” прайшла прэм’ера спектакля “Закладнікі кахання” з удзелам знакамітых акцёраў! Вілейчане і госці нашага горада сустрэлі на сцэне Аляксандра Панкратава-Чорнага, Святлану Тома, Вольгу Мугрычову і Ігара Бунакова. Лёгкі, гумарыстычны сюжэт, але не без нагоды задумацца аб надзённым, захапіў увагу гледачоў. Пастаноўка заснавана на п’есе папулярнага камедыёграфа Наталлі Дземчык, чые работы высока ацэньваюцца крытыкамі. А шчырыя эмоцыі герояў і іх натуральнае ўзаемадзеянне на сцэне дапамаглі гледачам пагрузіцца ў атмасферу свята, кахання і цудаў, якія здараюцца часам у самы нечаканы момант. Фота перададзены рэдакцыяй «Шлях перамогі».